ДАІ і Транспартная інспекцыя праводзяць аперацыю Тэхагляд

27 марта 2014

У шлях толькі на спраўным аўтамабілі. Дарожная міліцыя, Транспартная інспекцыя і супрацоўнікі Тэхагляду накіравалі свой позірк на аўтамабілістаў і іх транспарт. Асноўная мэта штогадовай кампаніі - засцерагчы дарогі краіны ад несвядомых шафёраў, чые машыны ўяўляюць рэальную небяспеку.



З аперацыі Тэхагляд вярнуўся Юрый Шаўчук. Першае, на што звяртаюць увагу інспектары, перад тым як спыніць машыну, гэта наклейка на лабавым шкле. Згодна з правіламі, у кожнага вадзецеля, які прайшоў тэхагляд, павінен быць такі знак адрознення. Але далёка не кожны шафёр выконвае гэта правіла. Гэта і становіцца індыкатарам парушэння для дарожнай міліцыі.



Падчас праверкі дакументаў, высветлілася, што гэтая аўталэдзі тэхагляд своечасова не прайшла. У выніку замест таго, каб аплаціць нескладаную працэдуру, а гэта прыкладна 200 тысяч рублёў, зараз даму чакае штраф 260 тысяч рублёў. Не абышла сваім позіркам Транспартная інспекцыя і таксістаў. Бо менавіта гэтыя аўтамабілі будуць сустракаць і развозіць гасцей сталіцы падчас чэмпіянату свету па хакеі.


Таццяна Сцяпанава, прэс-сакратар УП Белтэхагляд: Сёння праверка паказала, што наяўнасць тэхагляду ў вадзіцеляў прысутнічае 1 да 5. Гэта значыць, з 5 вадзіцеляў адзін выяўляецца з парушэннем. Калі гаварыць аб таксі, то, як мы з вамі заўважылі, парушэнняў не было. Гэта значыць, таксі да ЧМ у нас гатовыя.


У параўнанні з канцом мінулага года зараз на станцыях дыягностыкі ціха. Транспартны падатак, абавязковая мыта пры праходжанні тэхагляду будзе каштаваць вадзіцелю ад 500 тысяч да мільёна рублёў, у залежнасці ад масы аўто. Калі такая квітанцыя аб выплаце ёсць, і машына ў парадку, то ўжо праз 10 хвілін шафёр атрымае дакумент, які пацвярджае праходжанне ТА.


Калі вадзіцель прайшоў тэхагляд своечасова або з першага разу, яму ўручаюць вось такія падарункі: блакнот, каляндар, асвяжальнік паветра. Дробязь, гавораць вадзіцелі, а ўсё роўна прыемна.


Cумесная кампанія Дзяржтэхаляду, ДАІ і Транспартнай інспекцыі прадоўжыцца яшчэ тыдзень. На працягу ўсяго гэтага часу такія праверкі на вуліцах Мінска, ды і іншых гарадоў Беларусі, будуць справай звыклай.