ДАІ і МНС правялі акцыю "Прышпіліся"

20 октября 2015

Падчас сумеснай акцыі “Прышпіліся” ДАІ і МНС Партызанскага раёна нагадалі вадзіцелям аб важнасці выкарыстання рамянёў бяспекі. Ва ўдзельнікаў дарожнага руху была магчымасць апынуцца ў аварыйнай сітуацыі і адчуць на сабе дзеянне гэтых элементаў бяспекі. Для гэтага быў выкарыстаны спецыяльны аўтамабіль-трэнажор, які імітуе перакульванне транспартнага сродку. Удзел у гэтым адмысловым эксперыменце прынялі больш за 30 аўтамабілістаў.

Дарэчы, з пачатку года з-за непрышпіленых рамянёў бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя больш як 2 тысячы вадзіцеляў. Нагадаем, сёння за гэтае парушэнне правілаў дарожнага руху можна атрымаць штраф памерам 180 тысяч рублёў.