"Азбуку дарог" раскрываюць сталічныя школьнікі праз займальныя трэнінгі і квэсты. Дзяржаўтаінспекцыя Фрунзенскага раёна сумесна з супрацоўнікамі цэнтра "Эўрыка" падрыхтавалі для дзяцей займальную гульнявую праграму. Разам з казачнымі героямі ўзгадваюць асновы бяспечных паводзін і паўтараюць правілы дарожнага руху. Такая інтэрактыўная форма работы дапамагае значна знізіць дзіцячы траўматызм.
Акрамя казачнага паказу, вучняў чакалі карысныя сувеніры і майстар-клас рэгуліроўшчыка ад інспектара ДПС.













