ДАІ фіксуе ДТЗ з удзелам двухколавага транспарту

19 Сакавіка 2020
Інспектары ДАІ фіксуюць ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў. Сёння ў сталіцы па вуліцы Даўгінаўскі тракт  двухколавы сутыкнуўся з "Кіа". Ніхто не пацярпеў. Праводзіцца праверка, удзельнікі даюць супярэчлівыя тлумачэнні. Паводле папярэдняй інфармацыі, веласіпедыст рухаўся па тратуары з боку вуліцы Прыгараднай у напрамку Чарвякова. Дарожная міліцыя нагадвае аўтаўладальнікам пра пільнасць падчас руху і гатоўнасць да сустрэчы з веласіпедыстамі - сезон адкрыты!