ДАІ Беларусі раіць байкерам аднавіць навыкі кіравання ў моташколах

18 мая 2022

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае правілы дарожнага руху як вадзіцелям аўто, так і аматарам мотатэхнікі. Двухколавы транспарт у летні сезон - адзін з папулярных сродкаў перамяшчэння жыхароў сталіцы. Супрацоўнікі ДАІ раяць матацыклістам аднавіць навыкі кіравання байкам, перш чым выехаць на гарадскія вуліцы і праспекты. Прайсці такі курс можна на базе сталічных аўташкол. На пляцоўках бяспечна адпрацаваць манеўраванне, успомніць габарыты двухколавага. Пасля некалькіх заняткаў можна смела выязджаць у горад. А каб пачаткоўцам атрымаць так званую катэгорыю А, правы на кіраванне матацыклам, і перасесці на байк, трэба прайсці месяц узмоцненай падрыхтоўкі. 

Галоўнай прычынай ДТЗ з удзелам матацыклістаў па-ранейшаму з'яўляецца парушэнне хуткаснага рэжыму. ДАІ ўважліва сочыць за перамяшчэннем байкераў і настойліва рэкамендуе ім выконваць правілы дарожнага руху.