ДАІ актывізуе прафілактыку дзіцячага дарожнага траўматызму

18 марта 2019

Увага бяспецы! Напярэдадні вясенніх канікул ДАІ актывізуе прафілактыку дзіцячага дарожнага траўматызму. У адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў стварылі імправізаваную дарогу і тэматычныя зоны. Удзельнікі майстар-класаў праверылі веданне правіл дарожнага руху і паспаборнічалі ў займальных віктарынах.

ДАІ працягвае прафілактыку дзіцячага дарожнага траўматызму. Згодна са статыстыкай, за гэты год на дарогах сталіцы ў выніку аварый траўмы атрымалі 9 дзяцей.