G20 правядзе экстранны саміт па сітуацыі з COVID-19

26 марта 2020
Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прызнаў жорсткі каранцін неэфектыўным у барацьбе з каранавірусам. І заклікае зрабіць упор на развіццё сістэмы аховы здароўя і навучанне медперсаналу.

Тэдрас Гебрэесус, гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: "Самаізаляцыя і абмежаванне на перамяшчэнне не змогуць ліквідаваць пандэмію, таму не варта абмяжоўвацца толькі імі. Аднак ёсць спосабы, якія могуць палепшыць сітуацыю. Неабходна змяніць сістэму аховы здароўя і падрыхтаваць медперсанал. Акрамя таго, варта выявіць усіх хворых, іх кантакты і павялічыць колькасць тэстаў".

Выпрацаваць інтэрнацыянальны план па супрацьстаянні пандэміі каранавіруса  паспрабуюць сёння лідары краін "Вялікай дваццаткі" на экстранным саміце. Нарада пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі  ў закрытым рэжыме.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя