Футбольны клуб "Мінск" павіншаваў жыхароў дзіцячага гарадка

13 января 2016

Святкаванне старога Новага года ў спартыўным фармаце. У госці да жыхароў дзіцячага гарадка Ленінскага раёна сёння завіталі гульцы футбольнага клуба "Мінск". Гэта ўжо шосты візіт спартсменаў. Акрамя разнастайных падарункаў, дзяцей чакаў святочны канцэрт і прыгодніцкі квест. Завяршэннем візіту стала традыцыйнае сямейнае чаяванне.

У дзіцячым гарадку сёння пражываюць 12 сем'яў. Тут выхоўваюцца дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.