Футбол з прыстаўкай "эка"

5 сентября 2015

Гульцы БАТЭ далучыліся да акцыі адной з беларускіх піваварных кампаній і на некалькі гадзін змянілі звыклыя бутсы на зручны абутак і рабочую ўніформу. Імправізаваны суботнік прайшоў у Ленінскім раёне сталіцы ў пойме ракі Свіслач, дзе да гэтага часу захаваліся рэдкія віды раслін і птушак, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Аляксандр Валадзько і Эдгар Аляхновіч і былі абраныя капітанамі каманд, а Дзмітрый Ліхтаровіч выступіў у ролі суддзі. Мяшок смецця залічваўся, як гол - у выніку перамагла дружба, а прылеглая тэрыторыя здабыла практычна некрануты выгляд.

Напрыканцы акцыі амаль кожны з удзельнікаў не толькі адчуў задавальненне ад праробленай працы, але і меў магчымасць атрымаць аўтограф футбалістаў і зрабіць фотаздымак на памяць.