Паула Дыбала прыносіць "Ювентусу" хатнюю валявую перамогу над "Лакаматывам" у трэцім туры групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў: Аляксей Міранчук лік адкрыў, але аргенцінец, забіўшы двойчы на працягу трох хвілін у другім тайме, паставіў кропку ў гульні 2:1.
У другім паядынку групы D "Атлетыка" дома мацнейшы за "Баер" 1:0.
"Рэал" 1:0 у гасцях перамог "Галатасарай", ПСЖ разграміў "Бруге" 5:0.
"Манчэстэр Сіці" таксама лёгка па ліку перамагае "Аталанту" 5:1,
Данецкі "Шахцёр" згуляў унічыю з "Дынама" з Заграба 2:2.
"Баварыя" на выездзе справілася з "Алімпіякасам" 3:2. Левандоўскі забіў двойчы.
У паралельным паядынку квратэта В "Тотэнхэм" 5:0 атрымаў перамогу над "Црвенай Звездай".
Футбол. Першыя матчы трэцяга тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў прайшлі напярэдадні
23 октября 2019













