Фурор Дар'і Домрачавай адзначаюць ва ўсёй краіне

18 Лютага 2014

Ёй прысвячаюць вершы і песні, у гонар яе нават завуць дзяцей.



Расказвае Якаў Бута.


Відавочна, імя Даша стане самым папулярным сёлета. Прынамсі, менавіта так часцей за ўсё завуць дзяўчынак, якія нарадзіліся на гэтым тыдні. Спіс мужчынскіх імёнаў узначальвае - няцяжка здагадацца - Антон.


І хоць маладым мамам не трэба хвалявацца, дактары за такія пазітыўныя эмоцыі.


За адзін тыдзень папулярнымі сталі не толькі імёны трыўмфатараў Сочы, але і фірмовыя жэсты. Пераможны танец Дар'і Домрачавай сёння паўтарылі ўдзельнікі флэшмоба. І пакінулі ўсім алімпійцам тысячы пажаданняў.


Арганізатарам акцыі выступіла радыё, якое ўжо ў красавіку запусціць яшчэ адзін праект, - Душэўнае радыё. Вядома, адным з першых у эфіры прагучыць трэк групы Аўра.


Зрэшты, перамогу біятланістцы прадказалі даўно. І нават прыгатавалі абярэг.


Паўтара года таму наша здымачная група вярталася з камандзіроўкі і праязджала паблізу пасёлка Блонь. Вось гэтай дарогай. Машыну з таблічкай Тэлебачанне спыніла бабуля, якая стаяла на абочыне.


Папрасіла трохі пачакаць і пайшла па штосьці ў хату. Вярнулася з карцінай у руках. Сёння яна стаіць на гэтым жа месцы. Святлана Старушкіна нават запісала відэазварот, які імгненна разляцеўся па сацыяльных сетках.


Карціну мы, вядома, перадалі. Фатаграфію Домрачавай з падарункам у руках прэзентавалі Святлане Старушкінай - зараз у яе доме збіраецца мясцовы алімпійскі фан-клуб.


Перамога нашай зборнай нікога не пакінула абыякавай. Ужо можна адважна выдаваць зборнік.