Кантрольныя заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы з войскамі сувязі. Беларускія спецыялісты адпрацавалі нарошчванне і функцыянаванне армейскай сістэмы прыёму-перадачы звестак, што ў сваю чаргу стала этапам падрыхтоўкі да камандна-штабных вучэнняў Узброеных сіл. Пры гэтым выкарыстаны новыя формы і спосабы баявога прымянення вузлоў сувязі пунктаў кіравання і іх прывязкі да палявой апорнай сеткі.
Кантрольныя заняткі прайшлі ў сітуацыі, набліжанай да баявой. Максімальная ўвага была нададзена пытанням утоенасці, маскіроўкі і так званаму бязгучнаму выхаду ў эфір.













