Фрунзенскі раён Мінска і кітайскі горад Цзілінь падпісалі дагавор аб пабрацімскіх адносінах

17 сентября 2018

Фрунзенскі раён сталіцы і кітайскі горад Цзілінь сёння падпісалі дагавор аб пабрацімскіх адносінах. Гэтымі днямі дэлегацыя з Усходняй Азіі наведвае Мінск. Супрацоўніцтва плануюць рэалізоўваць у розных кірунках: эканоміка, адукацыя, турызм. Актыўны абмен вопытам ужо ладзіцца паміж мінскай гімназіяй № 33 і школай горада Цзілінь.

Там праводзяць тэлемасты, вучні вывучаюць кітайскую і рускую мовы. Акрамя таго, у планах сумесныя будаўнічыя праекты. Сёння госці наведаюць індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Ван Дэлінь, загадчык бюро навукі і тэхнікі г. Цзілінь: "Менавіта з Фрунзенскім раёнам мы супрацоўнічаем ужо другі год запар. І вельмі задаволены плённай працай, асабліва ў сферы адукацыі і навукі. Таму што за інтэлектуальнымі людзьмі будучыня, а мы бачым, як нашы школьнікі з інтарэсам вывучаюць вашу беларускую культуру, вашы традыцыі. Я ўпэўнены - мы на правільным шляхУ".

Пагадненне аб супрацоўніцтве Фрунзенскі раён і паўночна-ўсходняя правінцыя падпісалі яшчэ ў мінулым годзе. Тады ў Мінску высадзілі і алею гарадоў-пабрацімаў.