Франтавы бамбардзіроўшчык прыпаркаваўся на адной з вуліц Гомеля

19 Красавіка 2019

Легендарны Су-24 стане часткай памятнага комплексу і атрымае прапіску па суседстве з  ВНУ, якая носіць імя стваральніка самалёта. Авіямашыну паставілі на пастамент. Наперадзе работы па стылізацыі прылеглай тэрыторыі пад узлётную паласу. Ідэя памятнага комплексу ў гонар знакамітага земляка і заснавальніка савецкай рэактыўнай авіяцыі належыць тэхнічнаму ўніверсітэту Гомеля, дзе ўжо шмат гадоў існуе музей, прысвечаны старонкам біяграфіі Паўла Сухога. 

Усе работы завершаць  за найбліжэйшыя некалькі тыдняў. Адкрыццё памятнага комплексу адбудзецца ў Дзень Перамогі.