Краіна рыхтуецца адзначыць 76-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Асаблівая ўвага ў гэтыя дні, вядома ж, тым, хто падарыў нам мір. Франтавікі прымаюць падарункі і віншаванні ад спадчыннікаў пакалення пераможцаў. Іх подзвіг не забыты. Памяць жывая. Святлана Чарнова працягне тэму.
Ускласці кветкі, ушанаваць памяць загінуўшых - колькі сэнсу і глыбіні ў гэтых, здавалася б, звыклых і простых для нас перадсвяточных рытуалах. Падзеі Вялікай Айчыннай закранулі ледзь ці не кожнага беларуса. Не абышло ваеннае ліхалецце і сям'ю сямікласніцы Лізы Пеліпчэнкі.













