Французскі веласіпедыст накіроўваецца па месцах баявой славы легендарнага авіяпалка "Нармандыя-Нёман"

24 августа 2018

Звыш 5 тысяч кіламетраў і 7 краін на маршруце. І гэта не проста спартыўны выклік - у Мінск прыбыў французскі веласіпедыст. Жанас Берто накіроўваецца па месцах баявой славы легендарнага авіяпалка "Нармандыя-Нёман" - адзінага замежнага злучэння ў складзе Чырвонай арміі. У доўгі велатур француз адправіўся ўпершыню, наведаў ужо Брэсцкую крэпасць, а першым прыпынкам у Мінску стаў музей Вялікай Айчыннай вайны.

Падарожнік з Францыі таксама наведаў плошчу Перамогі. А ўжо заўтра адправіцца ў Калугу, Тулу, Маскву, а пасля Іванава. Менавіта там падчас Вялікай Айчыннай і стварылі знакаміты авіяполк.