Французскі веласіпедыст, які накіроўваецца па мясцінах баявой славы авіяпалка "Нармандыя - Нёман", прыбыў у Брэст

20 августа 2018

Французскі веласіпедыст, які накіроўваецца па мясцінах баявой славы легендарнага авіяпалка "Нармандыя - Нёман", сёння прыбыў у Брэст. Яго экспедыцыя - гэта больш за пяць тысяч кіламетраў і сем краін. Праз усю Еўропу Жанас Берто накіроўваецца ў расійскі горад Іванава, дзе ў гады Другой сусветнай і была утворана авіяцыйная эскадрылля знішчальнікаў. Яна складалася з французскіх лётчыкаў і савецкіх механікаў, а слава аб мужнасці палка грымела на ўвесь свет. Эскадрылля існуе ў Францыі і сёння. Старт экспедыцыі быў дадзены ў Ле Буржэ напрыканцы ліпеня. Вандроўнік пераадолеў большую частку маршруту.

Жанес Берто ўжо наведаў Брэсцкую крэпасць-герой. Ну а далей Мінск, Калуга, Тула, Яраслаўль, Масква, Іванава. Для падарожніка гэта першы такі доўгі шлях. Спаць даводзіцца няшмат, у асноўным спыняецца на начлег у лесе і гатуе ежу ў палявых умовах.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя