Фрагменты легендарнага танка Т-34 сёння знайшлі ў пасёлку Залаты Рог

17 ноября 2018

Менавіта гэтая баявая машына валодала ўніверсальнай і тэхнічна дасканалай канструкцыяй.

У лістападзе 1943-га ў пасёлку праходзіла аперацыя па вызваленні Гомеля. Паводле дакументаў, удзельнічалі і танкавыя палкі. У выніку вярнуліся не ўсе. Два гады таму ўжо ўнукі сведкаў вайны распавялі, дзе стаяў адзін са страчаных танкаў. Дзякуючы сумеснай і адладжанай працы разведгрупы музея Вялікай Айчыннай вайны, грамадскага аб'яднання "Памяць Айчыны" і тэхнічнай падтрымцы веткаўскага прадпрыемства па меліярацыі пошукі ўвянчаліся поспехам.

Заўтра працы па ўзняцці фрагментаў Т-34 прадоўжацца. Пасля чаго іх адправяць у Станькава, дзе размяшчаецца экспазыцыя баявой тэхнікі музея Вялікай Айчыннай вайны. Пасля легенду плануюць рэканструяваць