ФПБ: узровень сацыяльных гарантый для працаўнікоў будзе захаваны

24 ноября 2021

Дасягнуты ўзровень сацыяльных гарантый для працаўнікоў будзе захаваны. Гэта замацавана ў трохбаковым генеральным пагадненні паміж урадам, аб'яднаннямі прафсаюзаў і наймальнікаў. Дакумент падпісалі сёння. Ён будзе дзейнічаць бліжэйшыя тры гады. Пагадненне прапісвае абавязацельствы ўсіх бакоў па дасягненні канкрэтных паказчыкаў развіцця эканомікі, а таксама гарантыі для працаўнікоў па самых адчувальных пытаннях. Фокус - на ўзровень зарплат, пенсій і дапамог, занятасць, захаванне коштавай даступнасці паслуг і тавараў. 

Сёння эканоміка адчувае дадатковы націск - гэта пандэмія і санкцыі. Але гэта не павінна адбіцца на ўзроўні абароненасці працаўнікоў, упэўнены ў Федэрацыі прафсаюзаў. І гэту пазіцыю падзяляе і ўрад, і наймальнікі.