ФПБ: цэны на прадукты павінны быць даступныя для ўсіх
26 января 2022
Цэны на прадукты павінны быць даступныя для ўсіх. Пра гэта заявілі ў Федэрацыі прафсаюзаў па выніках маніторынгу цэн на найважнейшыя тавары і паслугі. Пад асаблівым кантролем цана прадуктаў, на якія адменена жорсткае рэгуляванне. Так, у снежні мінулага года цана на жывую рыбу паднялася больш як на 5 %, а на грэчку - на 12. Таксама ёсць рост па каўбасных вырабах і некаторых відах агародніны. Напрыклад, на капусту - больш за 24 % і буракі - каля 8 %. Адзначым, на сённяшні дзень урад увёў цэнавы максімум на найбольш запатрабаваную прадукцыю гэтай катэгорыі.













