Федэрацыя прафсаюзаў, у тым ліку па просьбах фермераў, прапаноўвае ўдасканаліць працу стабілізацыйных фондаў. Аб гэтым у інтэрв'ю нашаму тэлеканалу распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін ФПБ. Дзмітрый Шаўчук адзначыў, што адпаведныя прапановы ўжо накіраваныя ва ўрад. Шмат у чым менавіта ад эфектыўнасці працы стабілізацыйных фондаў залежыць узровень цэн на садавінагародніную прадукцыю нашай вытворчасці.
Дзмітрый Шаўчук, начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Наша мэта - сфарміраваць не на паперы, а на практыцы той рэсурсавы патэнцыял, які дазволіць захаваць стабільнасць на рынку і забяспечыць нашых грамадзян адпаведнымі прадуктамі на працягу года".
У "Галоўным эфіры" - у нядзелю ў 21:00
Калі чакаць змен у працы стабілізацыйных фондаў? Ці назіраецца дэфіцыт прадуктаў на рынку? Журналісты АТН адправіліся з прафсаюзам у магазін на маніторынг цэн, а таксама спыталіся пра калектыўны дагавор і пагутарылі з прыватнікам, які ўжо стварыў у сябе на прадпрыемстве пярвічку. Усе падрабязнасці заўтра ў "Галоўным эфіры".













