ФПБ прыняла заяву ў сувязі з парушэннем ЕС правоў працоўных у Беларусі

22 декабря 2020
Санкцыі ад еўрапейскіх суседзяў у першую чаргу ўдараць па працоўных айчынных вытворчасцяў. Акрамя таго, яны ўшчамляюць асноватворнае права на працу. 

"Увядзенне эканамічных санкцый Еўрасаюзам у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў - гэта ў першую чаргу санкцыі ў дачыненні  да працоўных айчынных вытворчасцяў і ўшчамленне асноватворнага права на працу", -  гаворыцца ў заяве прафсаюзаў Беларусі і яе членскіх арганізацый, якую сёння прынялі ў Мінску. У Федэрацыі прафсаюзаў падкрэсліваюць: санкцыённае абмежаванне дзейнасці эканамічных адзінак прамысловасці нашай краіны можа прывесці да зніжэння зарплаты, скарачэння рабочых месцаў і пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча не толькі саміх супрацоўнікаў прадпрыемстваў, але і іх сем'яў.

І сёння ж старшыня Беларускага прафсаюза працоўных галін прамысловасці "Белпрафмаш" Міхаіл Касцян перадаў гэтую заяву ў прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.