ФПБ: Прадпрыемствы аказваюць дадатковую падтрымку работнікам, якія вакцынаваліся ад COVID-19

5 октября 2021

Ад 29 рублёў да 300 і нават больш. У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі расказалі, як на прадпрыемствах стымулююць работнікаў, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19. Шматлікія арганізацыі матэрыяльную падтрымку прапісалі ў калектыўным дагаворы, дзесьці ініцыятыва рэалізуецца шляхам выдання загаду кіраўніка. На БМЗ работнікам для вакцынацыі даецца да двух выхадных дзён з захаваннем сярэдняга заробку. А на Мінскім заводзе колавых цягачоў матэрыяльна падтрымліваюць і тых, хто прышчапіўся, і тых, хто перахварэў. Дарэчы, многія з іх пасля таксама выбар робяць на карысць вакцынацыі.

Што датычыцца аздараўлення пасля каранавіруса, прафсаюзныя санаторыі прапануюць усім членам арганізацыі і іх непаўналетнім дзецям 25-працэнтную скідку.