ФПБ і Генпракуратура падвялі вынікі сумеснай працы

26 сентября 2019

Прававыя прыёмы правядуць у раёнах, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Жыхары змогуць звярнуцца па юрыдычную дапамогу да генеральнага пракурора і старшыні Федэрацыі прафсаюзаў. Аляксандр Канюк і Міхаіл Орда  маюць намер прыехаць асабіста. Пагадненне аб супрацоўніцтве пракуратура і прафсаюзы падпісалі ў 2017 годзе. 

За два гады юрысты аб'яднання і пракурорскія работнікі правялі прыёмы ў 2 тысячах арганізацый і дапамаглі больш як 7 тысячам беларусаў абараніць свае правы. Гэта тычылася нявыплаты заработнай платы, пенсій, звальненняў і парушэнняў умоў працы. 

З пачатку 2019 праведзена больш як два дзясяткі сумесных праверак і маніторынгаў выканання заканадаўства. А інтарэсы беларусаў у судах за няпоўны год федэрацыя і пракуратура прадстаўлялі больш за 80 разоў.