Зоркі пад мікраскопам - фае сталічнага планетарыя упрыгожыла выстава рэдкіх фотаздымкаў касмічных свяціл. Далёкія і цёмныя сузор'і, або нават цэлыя галактыкі сталі мадэлямі для астрафатографа Андрэя Іоды. У аб'ектыў яго спецыяльнага аўтаматычнага тэлескопа трапляюць зоркі, якія знаходзяцца у адлегласці мільёнаў святлавых гадоў ад Зямлі. Каб зрабіць толькі адзін такі фотаздымак, нябесным свяцілам трэба "пазіраваць" фатографу каля 20 гадзін.
Амаль усе фотаздымкі Андрэя Іода выходзяць за межы нашай галактыкі - Млечнага Шляху. Чарговы ўдалы кадр фатограф шукае з дапамогай астранамiчных карт зорнага неба. Убачыць космас з мастацкага ракурсу у сталiчным планетарыi можна штодзень.













