Фотавыстава аб "Славянскім базары" адкрылася ў гандлёвым цэнтры "Сталіца"

28 мая 2023

Самыя яркія фестывальныя моманты "Славянскага базару" за мінулыя дзесяцігоддзі. Усе эмоцыі - на фота. Экспазіцыя адкрылася ў мінскім гандлёвым цэнтры "Сталіца".

24 фотакадры ствараюць атмасферу розных гадоў і запрашаюць на XXXII Міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску", які стартуе ўжо ў ліпені. Успомніць і зноў перажыць моманты "Славянкі" прыехалі зоркі беларускай эстрады, якія ў розныя гады выступалі на "Славянскім базары ў Віцебску". Яны арганізавалі інтэрактыў. 

Сёлета легендарнай канцэртнай пляцоўцы "Славянскага базару ў Віцебску" спаўняецца 35 гадоў. "Імгненні фестывалю" можна будзе ўбачыць да 23 чэрвеня, затым фотапраект адправіцца на пляцоўку павільёна Рэспублікі Беларусь - на ВДНГ у Маскве.