Прымераць на сябе вобраз героя любiмага фільма, серыяла ці камп'ютарнай гульні. У Мінску адкрылася першая ў Беларусі фотавыстава мастацкага касплею. Выявы на палотнах, створаныя Паўлам Расолькам, для самога аўтара - мастацкі эксперымент.
Праца над героямі выставачных твораў уключае ў сябе падбор рэквізіту, грым і саму фотаздымку. Кожны з удзельнікаў праекта дапамагаў зрабіць адметным звыклы вобраз даўно вядомых персанажаў.
Канчатковая стадыя апрацоўкі мастацкага касплею - лічбавая графіка. Над выставай пераўвасаблення аўтар працаваў больш за тры гады.
Фотавыстава мастацкага касплею адкрылася ў Мінску
24 сентября 2020













