Фотапраект "Я сэрцам бачу" падвёў вынікі

26 марта 2019

Беларусь скрозь прызму людзей, архітэктурныя помнікі і прыроднае багацце.  Фотапраект тэлеканала Беларусь 24  "Я сэрцам бачу", прысвечаны Году малой радзімы, падвёў вынікі. 

Фінальны этап аб'яднаў тры дзясяткі прац, выкананых у зусім розных жанрах. Тут кадры фотамастакоў і майстроў-пачаткоўцаў, якія ўжо адзначаны аўтарытэтнымі экспертамі National Geographic, 35 Awards і інш. Лідарам конкурсу стаў беларускі фатограф  Дзмітрый Важнік.  Яго погляд на Мінск, а менавіта кола агляду з вышыні квадракоптара стала лепшым.  Нагадаем, што пераможца фотапраекта "Я сэрцам бачу"  выбіралі тэлегледачы шляхам адкрытага галасавання на сайце тэлеканала "Беларусь 24". 

Аляксандр Мартыненка, галоўны дырэктар тэлеканала "Беларусь 24": "Тры этапы было конкурсу. У кожным этапе я па-свойму, па-новаму адкрываў нашу краіну. Я нават сам не падазраваў, што столькі цікавых і  прыгожых  месцаў, людзей і падзей у нашай краіне адбываецца, якія застаюцца дзесьці за кадрам. Самае дзіўнае тое, што ні адзін чалавек да тэмы адраджэння малой радзімы, Года малой радзімы  з песімізмам не паставіўся. Гэта ідэя, якая нас усіх аб'яднала. Гэта вельмі цудоўна".

Згодна з правіламі, пераможца конкурсу стане героем праекта "Беларусы". Зараз  да партфоліа фотамастака  будзе прыкладацца і паўнавартасны дакументальны фільм міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24". Усе працы праекта "Я сэрцам бачу"  працягваюць экспанавацца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.