Форум "Супрацоўніцтва дзеля будучыні" сабраў удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі

22 мая 2019

Развіццё валанцёрскага руху, а таксама выкарыстанне піяр-тэхналогій і падтрымку перспектыўных  ідэй  абмеркавалі падчас  нацыянальнага  дзіцячага  форуму  "Супрацоўніцтва дзеля будучыні".  Удзельнікі прыехалі з усіх абласцей. Гэта маладыя журналісты, валанцёры, актывісты грамадскіх аб'яднанняў.  Усяго форум прыняў 120 чалавек. Такія сустрэчы сталі ўжо традыцыйнымі і ствараюць умовы для развіцця арганізатарскіх  здольнасцяў моладзі. У  нефармальнай  абстаноўцы вопытам з імі падзяліліся міністры і прадстаўнікі розных  ведамстваў.

Ігар Карпенка, Міністр адукацыі Беларусі: "Усё гэта вельмі важна з пункта погляду іх станаўлення як сапраўдных грамадзян нашай краіны, людзей, якія заўтра будуць кіраваць нашай краінай, будуць рухаць яе наперад, развіваць яе, ствараць эканоміку будучыні, развіваць грамадскую сацыяльную сферу".

Удзельнікі ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой". Фіналам  сустрэчы  стала прэзентацыя інтэрактыўных пляцовак.