Форум "Сям'я - акадэмія духоўнасці" праходзіць ў мінскім касцёле Прасвятой Тройцы

13 февраля 2019

Цэнтр духоўнага і культурнага развіцця. Абласны маладзёжны форум "Сям'я - акадэмія духоўнасці" пачаўся сёння ў мінскім касцёле Прасвятой Тройцы. З настаяцелем храма Юрыем Санько ўдзельнікі абмяркоўвалі бытавыя праблемы, сумеснае баўленне вольнага часу, творчыя ініцыятывы. І невыпадкова касцёл стаў першым пунктам на маршруце. У прыходзе, акрамя сямейных лекцый, праводзяцца сумесныя заняткі па выяўленчым мастацтве.

Праект аб'яднаў маладыя сем’і з розных раёнаў Мінскай вобласці. А пляцоўкамі форуму яшчэ стануць храм Дзмітрыя Растоўскага і сямейны цэнтр Кацярыны Каўровай. Там адбудуцца майстар-класы і падвядзенне вынікаў дабрачынных акцый.