Дыскусійная пляцоўка аб'яднала ўдзельнікаў - маладых спецыялістаў, работнікаў АПК, фермераў, прадпрымальнікаў з усіх раёнаў. На працягу дня яны знаёмяцца з дзейнасцю ўстаноў адукацыі, культуры, сельскай гаспадаркі. Штогод у цэнтральны рэгіён прыбывае каля 6 500 маладых спецыялістаў, з іх кожны трэці - у сельскую мясцовасць.
У другі дзень форуму ў фармаце адкрытага дыялогу абмяркуюць актуальныя для сельскай моладзі тэмы. Затым да ўдзельнікаў далучацца маладыя сем'і, пройдзе абласны этап сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла".