У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзіць форум ідэолагаў. Абноўленыя стратэгіі працы прапаноўваюць кіраўнікі гар- і райвыканкамаў, грамадскіх арганізацый, журналісты. У семінары ўдзельнічаюць больш за 300 чалавек. На спецыялізаванай выставе ідэолагі прадэманстравалі, як яны выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі.
У другой палове дня ўдзельнікі форуму прадоўжаць працу па секцыях. Таксама ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце і бізнес-інкубатары "Моладзевая сацслужба" абмяркуюць пытанні падрыхтоўкі кадраў для ідэалагічнай вертыкалі, а таксама падтрымкі моладзі на стадыі развіцця малога і сярэдняга бізнесу.













