Форум гарадоў-пабрацімаў праходзіць у Магілёве

31 марта 2017

На гэты раз ён прысвечаны Дню яднання Беларусі і Расіі, які краіны адзначаць 2 красавіка.

Кіраўнікі адміністрацый, прадпрыемстваў абмяркоўваюць перспектывы двухбаковых адносін, у тым ліку ў адукацыі і культуры. Наша краіна супрацоўнічае з 80-ю расійскімі рэгіёнамі. Заключана больш за 300 дагавораў паміж абласцямі Беларусі, Мінскам і суб'ектамі Расійскай Федэрацыі. А таксама гарадамі, раёнамі і муніцыпальнымі ўстановамі. Паводле слоў удзельнікаў форуму, шмат у чым менавіта дзякуючы пабрацімскаму руху за апошнія гады істотна вырас беларуска-расійскі тавараабарот.

Па выніках форуму яшчэ аднымі пабрацімамі стала больш: адпаведны дагавор падпісалі кіраўнікі Шаркоўшчынскага і Пскоўскага раёнаў.