23 мая ў Беларусі стартуе форум экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог", на тэму "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх". У сталіцы збяруцца больш за 200 міжнародных экспертаў з 40 краін.
Яўген Прэйгерман, кіраўнік экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог": "Мінск у гэтым дачыненні з'яўляецца аптымальным месцам для таго, каб абмяркоўваць супрацьстаянні, супярэчнасці паміж Захадам і Усходам. Пра гэта ж сведчыць і спіс нашых партнёраў - гэта вядучыя даследчыя цэнтры ЗША, Германіі, шырока прадстаўленыя эксперты з Расіі і, што вельмі важна, з Кітая. У гэтым дачыненні пляцоўка будзе адрознівацца нават ад фармату АБСЕ, які аб'ядноўвае еўра-атлантычную прастору, але без Кітая.
На парадку дня форуму - маштабныя пытанні: змена міжнароднага парадку, санкцыйная вайна паміж Расіяй і Захадам і іншыя.













