Формула-1 у мініяцюры

8 июля 2013

Акунуцца ў атмасферу гонак у самым цэнтры сталіцы прапануюць лепшыя пілоты краіны. Рэальныя абгоны, аварыі. Як заваёўваюць перамогу пры хуткасці 100 кіламетраў за гадзіну. На другім этапе адкрытага чэмпіянату па аўтамадэльным спорце пабываў Аляксандр Харавец.



Высокія хуткасці, абгоны і аварыі ў выкананні лепшых пілотаў Мінскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Больш як 30 спартсменаў ўдзельнічаюць у гонках па аўтамадэльным спорце. Тут усё, як у сапраўдным жыцці, толькі маштабы крыху меншыя.


Аляксандр на картынгах наездзіў некалькі тысяч кіламетраў. У гэтых спаборніцтвах прымае ўдзел упершыню. Гаворыць, што кіраваць мадэллю нават больш складана.


AlphaУ турніры задзейнічаны два віды машын: з электрарухавіком і рухавіком унутранага згарання. Удзельніку даецца 5 хвілін, каб праехаць як мага больш кругоў. Час і колькасць фіксуецца камп'ютарам - на кожнай машыне ўстаноўлены датчык.


Аўтамадэль здольная развіваць хуткасць да 100 кіламераў за гадзіну. На пітстопы пілоты трацяць не больш як 2 хвіліны. За гэты час яны паспяваюць памяняць калёсы і дазаправіцца. Аднак здараюцца і сур'ёзныя паломкі.


Пяць хвілін і балід Максіма зноў гатовы змагацца за лаўры пераможца. Другі этап Кубка Беларусі па аўтамадэльным спорце ўжо гісторыя. Наперадзе яшчэ 1 у верасні. Вось там і разгорнецца сапраўдная барацьба за званне самага хуткага гоншчыка краіны. Менавіта ён прадставіць Беларусь на чэмпіянаце Еўропы.