Фантаны закансервавалі на зімоўку

4 октября 2016

33 сталічныя фантаны закансервавалі на зімоўку. Адразу пасля закрыцця работнікі Мінскзелянбуда пачалі рыхтаваць іх да наступнага года. Замяняюць трубаправоды, электрашафы, рамантуюць няспраўныя вадамёты. На двух фантанах скончыўся планавы касметычны рамонт. На канструкцыях ля гасцініцы “Юбілейная” і па вуліцы Леніна завяршаецца дэмантаж гранітных пліт. Абліцоўка басейнаў будзе цалкам адноўлена.

Самы буйны гарадскі фантан размешчаны перад Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета, самы ж вялікі ў колькасці бруй - на плошчы Незалежнасці, а лідарам у вышыні і магутнасці прызнаны "Ветразь" на Камсамольскім возеры. Адноўленыя штучныя крыніцы зноў парадуюць воднай феерыяй вясной - напрыканцы красавіка.