Фантаны ў Мінску рыхтуюць да адкрыцця сезона

12 апреля 2021
Святломузычныя, каскадныя і танцуючыя. Фантаны ў сталіцы рыхтуюцца да адкрыцця сезона. Штучныя гейзеры, а іх у Мінску больш за 30, адрамантавалі. Зараз займаюцца падрыхтоўкай механізмаў для распылення вады. На вуліцы Пуліхава, напрыклад, падземную канструкцыю ўжо ачысцілі ад смецця і пяску, хутка чашу напоўняць вадой. А святломузычны фантан на рацэ Свіслач  пасля зімовай спячкі  абудзілі вадалазы.

Ужо на паверхні канструкцыю праверылі: усе помпы, свяцільні. Зараз выпрабоўваюць сінхронную работу ўсіх сістэм. Дарэчы, першы гідраакорд сезона ў Мінску дадуць 30 красавіка.