Фантаны сталіцы сёння выключаюць на зімовы перыяд

28 сентября 2018

Водны сезон завершаны. Сёння, у апошнюю пятніцу верасня, спыняюць работу фантаны Мінска, і пачнецца іх падрыхтоўка да зімовага перыяду. Спецыялісты ацэняць стан канструкцый, а таксама заменяць абсталяванне, якое не вытрымлівае нізкіх тэмператур.

Услед за фантанамі падрыхтоўку да халадоў пачнуць і паркі. Атракцыёны завершаць сезон у нядзелю, 30 верасня.