Фантаны рыхтуюцца да адкрыцця

29 апреля 2020
Ужо заўтра ў Мінску пачнецца «водны» сезон, а сёння спецыялісты праводзяць апошнюю падрыхтоўку: праграмуюць таймінг, ачышчаюць штучныя крыніцы перад эксплуатацыяй. Пасля зімы на некаторых аб'ектах праведзены касметычны рамонт. Сёлета ў сталіцы забурляць адразу два новыя фантаны - ля Вярхоўнага суда і ў скверы на  вуліцы Пуліхава.  Фантан на Пуліхава пратэсціраваны. Ён святлодынамічны ў форме лабірынта, з трыма чашамі. Тэрыторыю побач таксама добраўпарадкавалі: з'явілася дадатковая падсветка і дэкаратыўныя архітэктурныя элементы.