Згодна з ацэнкамі спецыялістаў, яму не менш чым 8 тысяч гадоў
Фрагмент астанкаў дагістарычнай жывёлы прыкладна 50 гадоў таму знайшла група студэнтаў падчас раскопак на берагах ракі Сож. Муміфікаваны зуб шарсцістага насарога доўгія гады ляжаў пад грудамі пяску. Пасля захоўваўся ў прыватнай калекцыі гамяльчан. А зараз стаў часткай экспазіцыі самага буйнога музея Палескага рэгіёна.
Артэфакты, якія так добра захаваліся з часоў ледніковага перыяду, - вялікая рэдкасць
Знаходка стала яшчэ адным доказам таго, што па тэрыторыі сучаснай Беларусі калісьці гулялі вялізныя маманты і шарсцістыя насарогі.













