Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці атрымае грант ад Дзярждэпартамента ЗША

15 сентября 2014
Праект Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці выйграў грант у прэстыжным конкурсе, які праводзіць Дзярждэпартамент ЗША. Сертыфікат больш чым на 100 тысяч долараў уручаны сёння. На тэрыторыі цытадэлі і ў яе межах з 2013 года працавала група айчынных і міжнародных экспертаў. Выяўлена больш за 200 аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, апрацавана звыш 9 тысяч спраў з архіваў Польшчы, Расіі, Беларусі, Літвы. Дзякуючы перамозе ў конкурсе Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці зможа прадоўжыць даследаванні тэрыторый і бастыённых будынкаў.

Скот Роланд, Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі: Гэта сусветны конкурс. Ёсць заявы ад Еўропы, Азіі, Паўднёвай Амерыкі. Таму гэта найболей прэстыжна, што мы тут, у Брэсце, перамаглі на гэтым конкурсе.

Уладзімір Арлоў, навуковы кіраўнік праекта Інвентарызацыя і дакументацыя фартоў і ўмацаванняў крэпасці Брэст-Літоўск: Брэсцкая крэпасць - самы вялікі комплекс аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны на тэрыторыі Беларусі. І вось зараз, дзякуючы падтрымцы гранта, мы зможам перайсці да другога этапу, працаваць з тымі абарончымі будынкамі, якія ў крэпасці ўзводзіліся ў перыяд 1879 па 1915 год.

У перспектыве - стварэнне электроннай базы дадзеных аб Брэсцкай крэпасці. Матэрыялы даследаванняў таксама стануць асновай стварэння спецыяльнага атласа крэпасці - візуальнага адлюстравання спадчыны і гісторыі будаўніцтва цытадэлі.