Ліхтары ў стылі 1950-х гадоў з'явяцца на праспекце Незалежнасці

6 февраля 2018

Тым, што зараз стаяць уздоўж дарогі, ужо больш за паўстагоддзя. Новыя апоры спецыялісты Мінгарсвятла вырашылі зрабіць у стылі рэтра. Выгляд аднаўлялі па фотаздымках з архіваў і гістарычных запісах. Адзінае адрозненне - сучасныя матэрыялы. Трывалы і лёгкі фундамент, ацынкаваная апора, якая не патрабуе афарбоўкі, і кранштэйн масай больш за 300 кілаграмаў.

Новыя ліхтары дакладна паўтараюць арыгіналы. У першую чаргу рэтраасвятленне з'явіцца на ўчастку ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Казлова. Тэставы ўзор ужо можна ўбачыць насупраць галоўнага корпуса БДУ.