Флэшмоб у падтрымку беларускіх тэнісістак

9 ноября 2017

Фінал найбуйнейшага ў свеце міжнароднага каманднага спаборніцтва па тэнісе сярод жанчын, Кубак Федэрацыі, пройдзе ў Мінску ўжо ў гэтыя выхадныя. Нашы тэнісісткі будуць гуляць супраць каманды ЗША.

Флэшмоб у падтрымку беларускай зборнай ужо некалькі дзён праходзіць у сацыяльных сетках пад хэштэгам "Перамога ў кожным". Карыстальнікі размяшчаюць свае гісторыі перамог і жадаюць нашым спартсменкам поспеху ў спаборніцтвах. Да акцыі далучыліся студэнты, вядомыя артысты, медыяперсоны, блогеры, байкерская супольнасць. Падтрымалі ідэю ў сваіх інстаграм-акаўнтах гімнастка Меліціна Станюта, Максім і Ксенія Мірныя. Вы таксама можаце далучыцца да флэшмобу, запосціўшы відэа або фота з аповедам аб сваёй перамозе, у спорце або ў жыцці, не важна! Галоўнае - трэба дадаць хэштэг "Победа в каждом" і "Перамога ў кожным". Натхнім нашых тэнісістак разам! Пажадаем ім перамогі! Далучайцеся! Лепшыя відэа- і фотагісторыі з'явяцца ў нашых выпусках навін.