Флэшмоб, які можна было ўбачыць высока над зямлёй

24 июля 2018

З нагоды надыходзячага свята пажарныя зладзілі флэшмоб, які можна было ўбачыць высока над зямлёй! 165 спецыялістаў і пачаткоўцаў напісалі "Пажарная служба. 165 гадоў".

Захоўваючы надпіс, кожны ўдзельнік флэшмобу адціснуўся 30 разоў. Такая эстафета ўжо тры гады перадаецца ад аднаго раённага аддзела МНС да іншага. У Мінску іх 23.

Далей эстафету перадалі Мінскаму гарадскому ўпраўленню МНС.