Фізасобы ў Беларусі змогуць купляць валюту на біржы

12 июня 2017

Фізасобы ў Беларусі ўжо сёлета змогуць купляць валюту на біржы. Сёння пра гэта паведаміў старшыня праўлення Беларускай валютна-фондавай біржы Андрэй Аўхіменя.

Працэдура простая: дастаткова аформіць і адправіць заяўку праз мабільны або інтэрнэт-банкінг з указаннем сумы і курсу, па якім грамадзянін гатовы купіць валюту. Перавага сэрвісу ў тым, што ў касах банкаў курс змяняецца не так часта, як на біржы. Значыць замежныя грашовыя знакі пакупнік можа набыць максімальна выгадна.

Беларуская валютна-фондавая біржа тэхнічна гатовая і да прамога ўдзелу фізасоб у таргах. Але пакуль паслуга будзе даступная пры пасрэдніцтве банкаў. Патрэбна дапрацоўка і вывучэнне попыту на новы сэрвіс.