Фізіка, інжынірынг і праграміраванне… для школьнікаў

3 декабря 2013

Сталічныя навучэнцы ў гульнявой форме спасцігаюць асновы дакладных навук з дапамогай інтэлектуальных робатаў. Курсы пачалі працаваць усяго некалькі тыдняў таму, а навучэнцы ўжо збіраюць і праграміруюць рухомых робатаў.



Надзея Сербіненка ацаніла магчымасці робататэхнікі.



Антон збірае робатаў з пластыкавага канструктара лепш за ўсіх хлопцаў у групе. Неверагодна, але ў галіне інжынерыі і фізікі чацвёртакласнік можа даць фору многім дарослым. Антон папулярна тлумачыць, якія функцыі будзе выконваць яго робат. Шасцікласнік Кузьма разам з аднадумцам Грышам зараз працуе над робатам, задача якога - па камандзе паднімаць прадметы. Кузьма расказаў, што ў сваёй гімназіі ён займаецца праграміраваннем, таму на курсах аніякіх складанасцяў не ўзнікае.


Накіроўвае ж юных інжынераў Глеб, студэнт факультэта прыкладной матэматыкі БДУ. Такія заняткі з робатамі ў Беларусі праходзяць упершыню. Таму зразумела, што і падрыхтаваных спецыялістаў у галіне пакуль няма.


Робатаў ствараюць не для забавы, а дзеля адукацыі. З дапамогай канструктара вучні могуць вывучаць на практыцы розныя дакладныя навукі.


Гэты механізм мае даволі трывіяльную назву - рука-робат. Але сканструяваць такую машыну не вельмі проста. Дапамагае спецыяльная мова праграміравання для школьнікаў. У выніку атрымліваецца вось такі інтэлектуальны робат.


Дарэчы, бацькі з задавальненнем адпраўляюць сваіх дзяцей на такія інавацыйныя курсы. Асабліва калі тата сам праграміст.


Пакуль на курсах займаюцца і выкладаюць выключна мужчыны. Але ў найбліжэйшых планах - стварыць робата-выхавальніцу для дзяўчынак. Такім чынам, канкурэнцыя ў спасціжэнні сучасных тэхналогій будзе непазбежнай.