Фірменныя скрыпкі, маца і фалафель. У Мінску стартаваў дзень яўрэйскай культуры

22 сентября 2019

Фестываль ля гарадской ратушы аб'яднаў прадстаўнікоў яўрэйскіх арганізацый, каб правесці святочны лікбез. Культурная праграма на любы густ: ад ежы духоўнай да традыцыйнай. Валанцёры пазнаёмяць з народнымі танцамі, растлумачаць, што такое  Ём-Кіпур, навошта носяць кіпу. А майстры баявых мастацтваў прадэманструюць базавыя прыёмы самаабароны  - краў мага. Акрамя таго, гасцей смачна накормяць нацыянальнымі стравамі і нават правядуць кулінарны майстар-клас.

Культурны цымес прадоўжыцца да позняга вечара. На адкрытай сцэне выступяць творчыя калектывы яўрэйскіх дыяспар, дзіцячыя вакальныя і танцавальныя групы. Наведае свята і папулярны гурт з Масквы  Mostov band.