Фінансавыя навіны рэгіёну

1 декабря 2013

Колькі зараз каштуе праязны, каму прапануюць бясплатнае навучанне і якія кватэры перавядуць у статус арэндных. Кожную нядзелю ў нашым эфіры эканамічны агляд. Наталля Кузьміцкая знаёміць з фінансавымі навінамі рэгіёну.





Гарадская служба занятасці прапануе бясплатнае навучанне па запатрабаваных на рынку працы спецыяльнасцях.


Зараз ідзе камплектацыя груп па вакансіях: маляр, тынкоўшчык, абліцоўшчык-плітачнік, кладаўшчык, аператар кацельні, швачка і афіцыянт. Атрымаць новую прафесію можна і на базе вышэйшай адукацыі, напрыклад, скончыўшы курсы камп'ютарнай графікі. Тэрмін навучання ў залежнасці ад абранай спецыяльнасці складае ад 2 тыдняў да 11 месяцаў. Нагадаем, сёння ў базе даных гарадской службы занятасці больш за 23 тысячы вакансій.



Чарговыя навіны з рынку жылля. Непрыватызаваныя кватэры ў 2016 годзе могуць стаць арэнднымі. Дарэчы, сёння такіх па рэспубліцы налічваецца каля 330 тысяч. Гаспадары, якія жадаюць пакінуць за сабой права валодання адпаведнай кватэрай, павінны падаць заяву аб прыватызацыі да канца мая 16 года. Аднак у выключных сітуацыях дзяржаўнае жыллё можа ператварыцца і ў сацыяльнае, за пражыванне у якім не трэба выплачваць арэндную плату.


Яшчэ на 500 рублёў даражэй. З сённяшняга дня кошт праезду у гарадскім транспарце складзе 3 тысячы беларускіх рублёў. Нагадаем, апошні раз праезд у сталіцы даражэў 1 кастрычніка - з 2 да 2 тысяч 500 рублёў. Пасля гэтага мінчане сталі кампенсаваць 41% яго кошту. Як паведамілі ў Мінсктрансе, сабекошт адной паездкі ў метро і на гарадскім транспарце павінен складаць 6 тысяч беларускіх рублёў.