20 супрацоўнікаў дэпартамента фінансавага расследавання Дзяржкантролю прынялі прысягу. Паводле традыцыі яна прайшла ў дзень нараджэння ведамства. Сімвалічна, што ў год 70-годдзя вызвалення Беларусі словы прысягі гучалі ў зале Перамогі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Задача фінансавай міліцыі - гарантаванне эканамічнай бяспекі краіны і барацьба з такімі злачынствамі. За першыя паўгода супрацоўнікі ведамства выявілі больш як 600 злачынстваў. Правільная праца ДФР дазволіла вярнуць у казну амаль 200 мільярдаў рублёў.














