Фінальны этап будаўніцтва 4 новых станцый метро

21 ноября 2019
Не толькі новыя транспартныя аб'екты, але і наватарскія мастацкія ідэі. Будаўніцтва чатырох станцый трэцяй лініі метро выходзіць на фінальную стадыю. Разам з пракладкай тунэляў актывізуюцца і аддзелачныя работы  на платформах і ў вестыбюлях. Па-свойму арыгінальнай стане перасадачная станцыя "Вакзальная", над якой адначасова ўзводзяць і гандлёва-забаўны комплекс. У яе афармленні архітэктары і мастакі выкарыстоўвалі матывы, звязаныя з падарожжамі.

Арыгінальны падыход да фарміравання прасторы і на будучай станцыі "Кавальская слабада". Гэта своеасаблівы сінтэз гісторыі, традыцый і сучаснасці, дзе элементы дэкору будуць каванымі. Частка з іх  выцінанкі саміх кавалёў.